Чаму трэба павучыцца ў французаў

Пасля падарожжа ў Францыю пачынаеш яскрава разумець: ёсць пэўныя рэчы ў французаў, якім хочацца выказаць захапленне. Глядзіш на людзей, так і хочацца прывезці з сабой трошачкі "французскага". За тыдзень знаходжання ў Францыі я адзначыла для сябе як мінімум сем рэчаў, якім можна павучыцца ў французаў.  

 1. Смачна гатаваць 

 Тыя, хто бываў ва Францыі, альбо спрабаваў французскую кухню, ведаюць, французская кухня вельмі асаблівая. Захапляе само стаўленне французаў да кухні, нацыянальных страў, а таксама ўвага да дробязей. Усё не толькі смачна, але і вельмі прыгожа.  

Read more...Collapse )

Oh, Etretat

Если бы мне нужно было показать другу море, который никогда его не видел, я бы привез его в Этрету.

Альфонс Жан Карр

Etretat - невялічкі горад на ўзбярэжжы Ла-Манша, пейзажы якога так даўно паўставалі ў марах пра Нармандыю. Вялізныя скалы, бязмежнае мора. Цішыня і прастора.

У паветры - спакой і няспешнасць.

Чытаць далей  

Падарожжа ў Нармандыю

Гэтае падарожжа ў Нармандыю атрымалася вельмі чаканым і нечаканым адначасова. Калі ўжо гэты накірунак у думках адыходзіў на далёкія-далёкія планы, жыццё ўнесла пэўныя карэктывы і мы накіраваліся ў Нармандыю на вяселле нашых сяброў. 


"Можа, паедзем на машыне?" - прабегла ў нас думка. І...шалёная на першы погляд, на другі погляд яна ўжо зусім не падалася такой шалёнай. 

Read more...Collapse )
  • Current Music: Francoise Hardy – Tous les garcons et les filles

Пра фільмы і трошкі пра дзявочнік


Апасля праглядаў фільмаў у апошні час (а менавіта гэта былі "Коммивояжер" іранскага рэжысёра Асгара Фархадзі (https://www.kinopoisk.ru/film/958494/) і, канешне, фільм майго любімага Звягінцава "Нелюбовь" (https://www.kinopoisk.ru/film/963346/), вельмі хацелася паглядзець штосьці даболі лёгкае і ніпрашто).

Абодва названыя вышэй фільмы - безумоўна, крутыя, але і настрой складаюць адпаведны. Сумны. Падаецца, даўно не глядзела кіно ад якога проста лёгка і нічога не застаецца). Учора такім фільмам стаў фільм "Очень плохие девчонки" (https://www.kinopoisk.ru/film/975912/), праз які я нават трошкі пашкадавала пра тое, што ў мяне не было дзявочніку. Смешнае і вельмі дзявочае кіно. "Трэба часцей сустракацца" - фраза, якую мы так часта выкарыстоўваем у дачыненні да сваіх старых сяброў, а дарэмна. Карацей, летні добры настрой забяспечаны. А саўндтрэк "Gloria Estefan and Miami Sound Machine – Conga" проста зрабіў мой дзень. Пасля гэтай песні хацелася ўзяць маракасы і пайсці наперад )).

А ў вас быў дзявочнік? Як вы яго правялі? :)

Менск летні і трошачкі шведскі

Асаблівая любоў да свайго гораду прыходзіць не адразу.
Ці гэта толькі падаецца, ці насамрэч, менавіта апошнім часам Менск усё болей радуе цікавымі мерапрыемствамі, стылёвымі рэстарацыямі і кавярнямі, а галоўнае - шчаслівымі людзьмі на вуліцах гораду. А калі і не вельмі шчаслівымі, то, прынамсі, задаволенымі.
Так, 3 чэрвеня ў Верхнім горадзе прайшло свята шведскай культуры...

Read more...Collapse )

Львоў, альбо пра любоў з першага погляду


Ёсць такія гарады, з якіх ты яшчэ не ўехаў, а табе ўжо вельмі хочацца вярнуцца. Гэтае дзіўнае адчуванне ўзнікае, напэўна, ад недахопу часу на ўсе гарадскія прыгажосці. Менавіта такая любоў у нас атрымалася са Львовам. Калі я марыла пра Львоў, у маёй галаве ўсплывалі дзьве асацыяцаі - кава і шакалад. Такія асацыяцыі былі нездарма, але паездка ва Львоў атрымалася нашмат цікавейшай, чым чакалася.

Даўно Львоў вабіў да сябе, але толькі ў сакавіку гэтага года атрымалася да яго дабрацца, ды яшчэ нечакана для сябе - на самалёце (дзякуй зніжкам ад Belavia). Мы прыляцелі, засяліліся ў гатэль непадалёк ад зялёнага парку, які вельмі нагадваў нам адзін з нашых любімых пражскіх паркаў Стромаўка. Дзеля поўнай гармоніі не хапала толькі Харвіка.

Read more...Collapse )

Харві, мы і Менскае мора

 У гэтым годзе паслянавагодняе трэццяе студзеня мы правялі не зусім звычайна: паехалі з Харвікам і вельмі цікавай дзяўчынай фатографам-анімалістам Фаінай на Менскае мора. Харві такі план, падаецца, спадабаўся, і, такім чынам, у нас атрымаўся шэраг зімовых фотаздымкаў, якія захавалі настрой таго дня.

 Зусім нядаўна Харвіку ўжо споўнілася два гады. Ведаеце, праз пэўны час ужо і не ўяўляеш свойго жыцця без сабакі, як быццам Харві заўсёды жыў з намі.. Ён - самастойная частка тваёй сям'і, добры, шчыры і радасны. Хочацца, каб ён заўсёды быў з намі. Такім жа Харвікам, які ён ёсць зараз (толькі можа трохі разумнейшым)).

Read more...Collapse )

Першае знаёмства з гарналыжным спортам

На гэтыя выходныя нарэшце здзейснілася маё першае знаёмства з гарналыжным спортам. Прычым, атрымалася так, што ў пятніцу ўвечары мы апынуліся ў Сілічах, а выходныя правялі з калегамі ў Лагойску. Цікава, але ўражанні ад двух дзён абсалютна розныя.


Read more...Collapse )

Падарожжа на востраў Крыт. Частка трэцяя. Горная.


З нядаўняга часу кожная наша паездка арганічна спалучаецца з паходам у горы (пра які, як правіла, да апошняга моманту я мала што ведаю). Так, наступнай кропкай нашага падарожжа па востраве Крыт стаў невялічкі рыбацкі гарадок Хора-Сфакіон (Χώρα Σφακίων).
Раён вострава, дзе знаходзіцца Хора-Сфакіон, называюць Сфакія, а сам гарадок з'яўляецца цэнтрам дадзенага рэгіёну. Насельніцтва ўсяго гарадка складае каля чатырохсот чалавек. У Хора-Сфакіон мы прыехалі на машыне пад вечар. Мы павячэралі, засяліліся ў гатэль (які на гэты раз быў болей падобны на савецкую гасцініцу) і пачалі падрыхтоўку да паходу, бо раніцай на мясцовым аўтобусе мы павінны былі накіравацца да суседняй вёсачкі Арадэна.
Read more...Collapse )

Выходныя ў Друскінінкаі

Аднымі снежаньскімі выходнымі мы нарэшце вырашылі здзейсніць паездку ў Друскінінкай. Даволі часта чула ад сяброў добрыя словы пра гэты горад, але самім пабываць у Друскеніках неяк не выдавалася. Так, ці тое ад суму, ці тое пад натхненне быў замоўлены чарговы гатэль і ў пятнічку пасля працы мы адправіліся ў гэты невялічкі літоўскі горад. Як заўсёды, прысутнічала хваляванне накот мяжы, бо мы былі вельмі стомленыя і хацелася, безумоўна, як мага хутчэй прыехаць на месца і адпачыць. Што ж, сказаць, што Прывалкі - гэта самы шыкоўны пункт пропуску на мяжы, гэта нават нічога не сказаць. Праз пэўныя хвілін 20 мы былі ўжо ў Літве, ехалі па лясной прысадзе, а за вокнамі падаў казачны снег.



Read more...Collapse )

Чытаць далей: http://kvetka-paparaci.com/blog/vyhodnyja-druskininkai