Пра вельмі дзіўны кароткі метр

Ні адзін самы дзіўны фільм з Манхэтанскага фестывалю кароткага метру не параўнаецца з наборам фільмаў "Italian best shorts 2: Любовь в Вечном городе"

Падрабязней пра паказ можна паглядзець тут: https://afisha.tut.by/film/italian-best-shorts-2-lyubov-v-vechnom-gorode/

Сем італьянскіх кароткаметражных фільмаў пра любоў і не толькі, апасля большасці з якіх пэўнае непаразуменне заставалася ў маёй галаве. 

Read more...Collapse )

Париж

В этот морозный и по-настоящему зимний февральский день так приятно вспомнить кадры наших тёплых дней в Париже. 

Очень долгое время я даже не мечтала об этом городе. По какой-то причине Париж не был городом из списка тех, что так сильно хотелось посетить. Позже мы чуть не поругаемся с мужем на тему того, стоит ли нам заезжать в Париж по дороге из Нормандии и сколько времени нам стоит провести в столице. 

Read more...Collapse )

Бывай, 2017

Дзякуй, 2017 год, ты быў цікавым, але і складаным адначасова. 

Гэтым годам я здзейсніла сваё першае гарналыжнае падарожжа і зараз проста мару паўтарыць яго зноў; нарэшце пачала кіраваць аўтамабілем (падаецца, гэта быў план гады тры запар))); пазнаёмілася са Львовам; упершыню пабывала на вяселлі блізкага чалавека за мяжой; феерычна сустрэла свае 27; упершыню здейсніла свой першы забег у менскім паўмарафоне; дапамагла аднаму шчанюку; упершыню добра і вельмі кантрасна пазнаёмілася з бясплатнай медыцынай... 

Read more...Collapse )

Manhattan Short 2017

Вось ужо не першы год наш верасень праходзіць разам з Manhattan Short. Цікава, што менавіта ў гэтым годзе маё галасаванне цалкам супала з меркаваннем мужа (звычайна, не), а пераможцы фестывалю размеркаваліся па намінацыях так жа, як мы і думалі.

8 Minutes. Directed by: Giorgi Gogichaishvili & Davit Abramishvili.

Хто ж стаў пераможцам: 

Read more...Collapse )

Рэчы, пра якія мы думаем "дзе ж я быў раней"

2017 год для мяне стаў вельмі цікавы, асабліва на адкрыцці для самой сябе. Так, у гэтым годзе я нарэшце стала лыжнікам))), трошкі сноўбардзістам (але гэта можна не лічыць, так і быць), пачала кіраваць аўтамабілем і прабегла свой першы забег на менскім паўмарафоне. І, ведаеце, усё гэта мяне так торкнула, што ў думках так і нясецца: "дзе ж я была раней, чаму не ездзіла ў горы і не бегала па Менску")). Што ж, з нецярпеннем чакаю мажлівасці паўтарыць. А ці ёсць у вас такія рэчы кшталту "дзе ж мы былі раней"?

Чаму трэба павучыцца ў французаў

Пасля падарожжа ў Францыю пачынаеш яскрава разумець: ёсць пэўныя рэчы ў французаў, якім хочацца выказаць захапленне. Глядзіш на людзей, так і хочацца прывезці з сабой трошачкі "французскага". За тыдзень знаходжання ў Францыі я адзначыла для сябе як мінімум сем рэчаў, якім можна павучыцца ў французаў.  

 1. Смачна гатаваць 

 Тыя, хто бываў ва Францыі, альбо спрабаваў французскую кухню, ведаюць, французская кухня вельмі асаблівая. Захапляе само стаўленне французаў да кухні, нацыянальных страў, а таксама ўвага да дробязей. Усё не толькі смачна, але і вельмі прыгожа.  

Read more...Collapse )

Oh, Etretat

Если бы мне нужно было показать другу море, который никогда его не видел, я бы привез его в Этрету.

Альфонс Жан Карр

Etretat - невялічкі горад на ўзбярэжжы Ла-Манша, пейзажы якога так даўно паўставалі ў марах пра Нармандыю. Вялізныя скалы, бязмежнае мора. Цішыня і прастора.

У паветры - спакой і няспешнасць.

Чытаць далей  

Падарожжа ў Нармандыю

Гэтае падарожжа ў Нармандыю атрымалася вельмі чаканым і нечаканым адначасова. Калі ўжо гэты накірунак у думках адыходзіў на далёкія-далёкія планы, жыццё ўнесла пэўныя карэктывы і мы накіраваліся ў Нармандыю на вяселле нашых сяброў. 


"Можа, паедзем на машыне?" - прабегла ў нас думка. І...шалёная на першы погляд, на другі погляд яна ўжо зусім не падалася такой шалёнай. 

Read more...Collapse )
  • Current Music: Francoise Hardy – Tous les garcons et les filles

Пра фільмы і трошкі пра дзявочнік


Апасля праглядаў фільмаў у апошні час (а менавіта гэта былі "Коммивояжер" іранскага рэжысёра Асгара Фархадзі (https://www.kinopoisk.ru/film/958494/) і, канешне, фільм майго любімага Звягінцава "Нелюбовь" (https://www.kinopoisk.ru/film/963346/), вельмі хацелася паглядзець штосьці даболі лёгкае і ніпрашто).

Абодва названыя вышэй фільмы - безумоўна, крутыя, але і настрой складаюць адпаведны. Сумны. Падаецца, даўно не глядзела кіно ад якога проста лёгка і нічога не застаецца). Учора такім фільмам стаў фільм "Очень плохие девчонки" (https://www.kinopoisk.ru/film/975912/), праз які я нават трошкі пашкадавала пра тое, што ў мяне не было дзявочніку. Смешнае і вельмі дзявочае кіно. "Трэба часцей сустракацца" - фраза, якую мы так часта выкарыстоўваем у дачыненні да сваіх старых сяброў, а дарэмна. Карацей, летні добры настрой забяспечаны. А саўндтрэк "Gloria Estefan and Miami Sound Machine – Conga" проста зрабіў мой дзень. Пасля гэтай песні хацелася ўзяць маракасы і пайсці наперад )).

А ў вас быў дзявочнік? Як вы яго правялі? :)

Менск летні і трошачкі шведскі

Асаблівая любоў да свайго гораду прыходзіць не адразу.
Ці гэта толькі падаецца, ці насамрэч, менавіта апошнім часам Менск усё болей радуе цікавымі мерапрыемствамі, стылёвымі рэстарацыямі і кавярнямі, а галоўнае - шчаслівымі людзьмі на вуліцах гораду. А калі і не вельмі шчаслівымі, то, прынамсі, задаволенымі.
Так, 3 чэрвеня ў Верхнім горадзе прайшло свята шведскай культуры...

Read more...Collapse )